Месцы
Месцазнаходжанне лагераў і колькасць ахвяраў
Савецкіх ваеннапалонных размяшчаюць у тысячах лагераў і дзясятках тысяч арбайтскамандаў у гарадах і сельскай мясцовасці. Гэтая карта ўтрымлівае толькі некалькі прыкладаў. Колькасць загінулых у канкрэтных месцах усё яшчэ часткова абапіраецца на ацэнкі, зробленыя пасля эксгумацыі парэштак з брацкіх магілаў у 1944–1945 гадах. Гэтыя ацэнкі нярэдка ўдакладняюцца даследчыкамі. Агулам на акупаванай тэрыторыі СССР загінулі больш за два мільёны палонных чырвонаармейцаў, мужчынаў і жанчын; у так званым Генерал-губернатарстве – каля 500 000; у акупаванай Нарвегіі – больш за 13 000; у Нямецкім рэйху – каля 400 000.
