Савецкія ваеннапалонныя на месцы збору вермахта, імаверна, Беларусь, пачатак ліпеня 1941 года
Фота роты прапаганды: аўтар невядомы, dpa Picture Alliance

Савецкія
ваеннапалонныя
ў Другой сусветнай вайне

22 чэрвеня 1941 года Нямецкі рэйх нападае на Савецкі Саюз. Да канца вайны вермахт бярэ ў палон каля 5,7 млн мужчынаў і жанчын, якія служаць у Чырвонай арміі. Абыходжанне з імі супярэчыць нормам права. Прычына не толькі ў вайсковых і эканамічных інтарэсах нацыянал-сацыялісцкага рэжыму, але і ў антыбальшавіцкіх ды расісцкіх поглядах. Агулам гінуць больш за тры мільёны савецкіх ваеннапалонных.

Тыя ж, хто выжыў, сутыкаюцца ў СССР з недаверам уладаў. Былых ваеннапалонных падазраюць у здрадзе, і яны дзесяцігоддзямі сутыкаюцца з дыскрымінацыяй.

Савецкія ваеннапалонныя – гэта адна з самых вялікіх групаў сярод ахвяраў масавых злачынстваў немцаў. Аднак пра іх дагэтуль практычна не ўспамінаюць.

 

Прадстаўленая тут экспазіцыя ўтрымлівае фрагменты перасоўнай выставы, адкрытай у музеі «Берлін-Карлсгорст» у 2021 годзе.

Усе матэрыялы выставы і дадатковыя эсэ можна знайсці ў аднайменным каталогу (15 еўра плюс паштовыя выдаткі, Заказы па адрасе: kontakt@museum-karlshorst.de).