ФОТАЗДЫМКІ

Здымкі самі сябе не тлумачаць.
Якія пытанні мы мусім задаць:
Хто? Што? Як? Чаму? Што бачыш ты?

Фатаграфаванне павешання, Арол, 1941-1942
Мноства салдатаў вермахта і чальцоў СС мела ўласную камеру і рабіла здымкі для прыватных мэтаў. У гэтым выпадку адлюстраванае павешанне падазраваных ва ўдзеле ў партызанскай барацьбе. Часта сустракаюцца на прыватных фотаздымках і выявы савецкіх ваеннапалонных.
Фота роты прапаганды: Коль, 101I-287-0872-28A, Федэральны архіў, Кобленц

 

 

Фота: аўтар невядомы, мемарыял «Эрэнгайн Цайтгайн», Цайтгайн

Хто?

Цень фатографа, які робіць здымак савецкага ваеннапалоннага, Ясла, 21 верасня 1941 года
Выявы савецкіх ваеннапалонных, якія дагэтуль фармуюць нашу візуальную памяць, зробленыя пераважна нямецкім бокам: фатографамі ротаў прапаганды ці салдатамі вермахта, якія мелі ўласны фотаапарат. Часам здымкі рабілі і нямецкія цывільныя.

Фота: аўтар невядомы, 146-1982-077-1, Федэральны архіў, Кобленц

Што?

Савецкія ваеннапалонныя, Мінск, 2 ліпеня 1941 года
Пры фатаграфаванні савецкіх ваеннапалонных вельмі часта паўтараюцца пэўныя матывы: доўгія калоны або вялікія масы палонных, а таксама само ўзяцце ў палон, сітуацыя ў лагерах або меншыя групы ды партрэты асобных людзей.

Фота: аўтар невядомы, Музей «Берлін-Карлсгорст», Берлін

Як?

Савецкія ваеннапалонныя ў месцы збору, акупаваныя тэрыторыі СССР, без даты
Фотаздымкі заўсёды адлюстроўваюць інтэрпрэтацыю рэчаіснасці. Фатографы выбіраюць нагоду для здымка, перспектыву і тое, што ўвойдзе ў кадр. Тым самым яны мэтанакіравана ўплываюць на эфект ад выявы. Калі здымак зроблены з вялікай адлегласці і зверху, то ваеннапалонныя выглядаюць ананімнай чалавечай масай. Такія фотаздымкі маюць на мэце перадусім візуалізаваць вайсковую перавагу над праціўнікам і ўпэўненасць у перамозе.

Музей «Берлін-Карлсгорст», Берлін

Чаму?

Здымак савецкага ваеннапалоннага з першай паласы «Berliner Illustrierte Zeitung», 3 ліпеня 1941 года
Фотаздымкі служаць розным мэтам. Шэраг здымкаў, зробленых фатографамі з ротаў прапаганды вермахта, выбіраюцца для каментарыя і публікацыі. Фотаальбомы дакументуюць асабістыя справы або захоўваць прыватныя ўспаміны. Апрача таго, з некаторых серыяў лагерных фотаздымкаў робяцца рэпрадукцыі, якія ідуць на продаж.

Кожны глядзіць па-рознаму!
Што бачыш ты?
Любыя выявы мы ўспрымаем індывідуальна. Ролю пры гэтым граюць як візуальныя традыцыі і культурныя ўплывы, так і асабісты досвед і веданне тэмы. Гэты аспект таксама важна ўлічыць, калі мы разглядаем фотаздымкі.