ДЭКЛАРАЦЫЯ АБ АБАРОНЕ ЗВЕСТАК

ДЭКЛАРАЦЫЯ АБ АБАРОНЕ ЗВЕСТАК

Для поўнага разумення таго, як апрацоўваюцца вашыя персанальныя звесткі, прачытайце, калі ласка, наступную інфармацыю.

  1. Асноўныя палажэнні

1.1 Адказная асоба і ўпаўнаважаны ў абароне звестак

Правайдарам кантэнту «Sperrgebiet» і асобай, адказнай за абарону і апрацоўванне вашых персанальных звестак у адпаведнасці з Агульным рэгламентам ЕС аб абароне звестак (GDPR) і Федэральным законам аб абароне звестак (BDSG), выступае Музей «Берлін-Карлсгорст», у асобе яго дырэктара доктара Ёрга Марэ:

Museum Berlin-Karlshorst e.V / Zwieseler Str. 4 / 10318 Берлін / Тэл. +49 30 501 508 10 / Эл. пошта: kontakt@museum‑karlshorst.de

Іншыя спосабы сувязі з Музеем пазначаныя ў рубрыцы «Выходныя звесткі» («Impressum») сайта www.museum‑karlshorst.de.

Вы можаце звязацца з нашым упаўнаважаным у абароне звестак праз пошту, напісаўшы на вышэйзгаданы адрас з пазнакай «Datenschutzbeauftragte» (ням. «Упаўнаважаны ў абароне звестак»), або праз электронную пошту, напісаўшы на наш агульны адрас: kontakt@museum‑karlshorst.de.

1.2 Азначэнне тэрмінаў

Тэрмін «карыстальнікі» ўключае ўсіх кліентаў і наведвальнікаў, якія карыстаюцца нашым сайтам.

1.3 Агульная інфармацыя аб апрацоўванні звестак

Мы апрацоўваем персанальныя звесткі нашых карыстальнікаў толькі ў той ступені, у якой гэта неабходна для забеспячэння і аптымізацыі функцыянавання сайта, а таксама нашых паслуг і кантэнту.

Каб забяспечыць выкананне заканадаўства аб абароне звестак, мы прымаем арганізацыйныя, дамоўныя і тэхнічныя меры бяспекі, у адпаведнасці з сучаснымі дасягненнямі тэхнікі, з мэтай абараніць апрацаваныя намі звесткі ад выпадковай або наўмыснай маніпуляцыі, страты, знішчэння або несанкцыянаванага доступу.


Звяртаем вашую ўвагу, што перадача звестак у інтэрнэце (напрыклад, пры камунікацыі праз электронную пошту) можа несці з сабой пэўныя пагрозы бяспецы. Абсалютна надзейная абарона ад доступу трэціх асобаў пры гэтым не існуе.

 

  1. Апрацоўванне звестак падчас наведвання гэтага сайта

2.1 Стварэнне журналаў (пратаколаў змянення)

Пры кожным запыце да сайта https://dimensionen-eines-verbrechens.de вэб-сервер часова захоўвае інфармацыю аб гэтым запыце ў журнале. Пры гэтым збіраюцца наступныя звесткі, якія захоўваюцца да аўтаматычнага выдалення праз сем дзён:

 

тып браўзера і яго версія;

аперацыйная сістэма карыстальніка;

IP-адрас карыстальніка;

адкрытая вэб-старонка;

дата і час доступу;

сайт, з якога быў зроблены пераход (URL-адрас рэферэра).

Гэтыя звесткі не спалучаюцца з іншымі крыніцамі. Яны выкарыстоўваюцца для забеспячэння бесперабойнай працы сайта, камфортнага карыстання ім, аналізу бяспекі і стабільнасці сістэмы, а таксама для іншых адміністратыўных мэтаў.

2.2 Файлы cookie

У цяперашні час на гэтым сайце не збіраюцца файлы cookie.

3. Змены ў Дэкларацыі аб абароне звестак

Мы пакідаем за сабою права ўносіць змены ў гэтую Дэкларацыю аб абароне звестак, каб забяспечыць яе адпаведнасць заканадаўчым зменам, а таксама ў выпадку зменаў у нашых паслугах і апрацоўванні звестак. Аднак гэта датычаць толькі тлумачэнняў адносна апрацоўвання звестак. Калі патрабуецца згода карыстальнікаў або калі часткі Дэкларацыі аб абароне звестак утрымліваюць палажэнні аб дамоўных адносінах з карыстальнікамі, змены ўносяцца толькі са згоды карыстальнікаў.

 

Мы запрашаем карыстальнікаў рэгулярна знаёміцца з актуальнай версіяй гэтай Дэкларацыі аб абароне звестак, бо пры ажыццяўленні палажэнняў GDPR, BDSG, галіновых і нацыянальных нарматыўных актаў, а таксама ў выніку пастановаў Еўрапейскага суда варта чакаць таго, што ў гэтую Дэкларацыю аб абароне звестак будуць уносіцца адпаведныя змены.